Рассельгаснагляд увёў забарону на экспарт усіх відаў круп



Рассельгаснагляд уводзіць часовыя абмежаванні на экспарт усіх відаў крупяной прадукцыі з 20 сакавіка тэрмінам на 10 дзён. Пра гэта гаворыцца ў лісце намесніка кіраўніка Рассельгаснагляду Юліі Швабаўскене тэрытарыяльным органам ведамства.

„Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе з 20 сакавіка 2020 года тэрмінам на 10 дзён уводзіць часовую забарону на экспарт усіх відаў крупяных вырабаў да адмысловых указанняў рабочай групы Дзяржаўнага савета Расейскай Федэрацыі па папярэджанні завозу і распаўсюджвання новай каронавіруснай інфекцыі на тэрыторыі РФ”, – гаворыцца ў дакуменце.

23 сакавіка прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Мішусцін даручыў да 25 сакавіка падрыхтаваць прапановы аб мэтазгоднасці абмежавання экспарту лекаў, прадуктаў і тавараў першай неабходнасці, а таксама профільным міністэрствам прадставіць прапановы аб абмежаванні экспарту па групах тавараў.

tass.ru