Рассельгаснагляд ўзмацняе кантроль за беларускай прадукцыяй



Рассельгаснагляд мае намер узмацніць маніторынг прадукцыі беларускай птушкагадоўлі, што паступае ў Расею, на бяспеку.

Падставай для гэтага стала інфармацыя, абнародаваная на беларускім сайце дзяржаўных закупак icetrade.by. Там „публікуюцца тэндары на закупку вельмі вялікіх колькасцей антыбіётыкаў для птушкагадоўчых гаспадарак”, паведамляе прэс-служба расейскага ведамства. У сувязі са з’яўленнем такой інфармацыі Рассельгаснагляд мае намер звярнуцца да дзяржаўнай ветэрынарнай службы Беларусі з просьбай праясніць сітуацыю.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info