Рэформа пад ціскам крызісу
Год таму
Толькі адно можа прымусіць беларускі ўрад рэфармаваць айчынную эканоміку – абвальны эканамічны крызіс. Так лічыць эканаміст Аляксандр Сінкевіч. На яго думку, гэтае рэфармаванне ўжо пачалося.
– Можна сказаць, што галоўная рэформа ўжо адбываецца на нашых вачах, калі неверагодна жорсткая грашова-крэдытная палітыка ўрада па сутнасці прымусова рэфармуе нашую эканоміку. То бок, гінуць савецкія прамысловыя гіганты, якія вельмі дарагім коштам былі захаваныя ў папярэднія гады, спыняюцца сельгаспрадпрыемствы, узнікае цэлы ланцуг узаемных банкруцтваў.
А гэтым часам працягвае зніжацца валавы ўнутраны прадукт Беларусі. У студзені-кастрычніку ён знізіўся ў параўнанні з адпаведным тэрмінам мінулага году амаль на 4 працэнты.
Беларускае Радыё Рацыя