Рэгіёны Беларусі і Кітая падпісалі дарожную мапу супрацоўніцтва
Рэгіёны Беларусі і Кітая падпісалі дарожную мапу паглыблення супрацоўніцтва. Гэта стала вынікам пасяджэння беларуска-кітайскай рабочай групы па міжрэгіянальным гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, якое прайшло ва Урумчы. Праграма ўключае каля 30-ці сумесных праектаў. У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі шасці рэгіёнаў Беларусі і дзевяці рэгіёнаў Кітая. Таксама падпісаны мемарандум пра супрацоўніцтва паміж Гомельскай вобласцю і адным з аўтаномных раёнаў КНР.
