Рэвалюцыя моды – на шляху да цыркулярнай эканомікі



Выстава “Рэвалюцыя моды – будучыня тэкстылю” асвятляе асноўныя праблемы індустрыі моды і дэманструе шведскія рашэнні і ініцыятывы для больш устойлівага жыцця. Выстава падрыхтавана Шведскім Інстытутам разам з даследчыкамі і спецыялістамі ў галіне моды.

Сёння ў індустрыі моды дамінуе лінейная структура, якая часам апісваецца словамі “ўзяць, зрабіць, выкінуць”. З 2000 года вытворчасць адзення ў свеце павялічылася больш чым удвая. У год мы спажываем каля 62 мільёнаў тон адзення ў сусветным маштабе, і толькі 20 адсоткаў выкарыстоўваецца паўторна альбо перапрацоўваецца. Як бачна, індустрыя моды – адна з самых забруждвальных галін у свеце.         

Выстава дэманструе новыя ініцыятывы, якія ўзнікаюць у шведскай фэшн-індустрыі: ад даследчых праектаў да ўстойлівых калекцый, што ствараюцца як бізнесам, так і стартапамі з удзелам прадстаўнікоў з розных галін прамысловасці, якія канкуруюць паміж сабой і тым самым пракладаюць шлях да рэвалюцыі моды.

“Новыя тэхналогіі ствараюць новыя ўмовы. Шведская кампанія WeaReSpinDye выкарыстоўвае тэхніку афарбоўвання, якая зніжае спажыванне вады на 75% і хімічных рэчываў на 90%.”

Выстава “ Рэвалюцыя моды – будучыня тэкстылю” дэманструецца ў рамках Тыдня Моды ў Беларусі ў Цэнтральным Атрыуме ГЗЦ Dana Mall (вул. Мсціслаўца, 11, г. Менск)

з 14 па 20 кастрычніка 2019 года. Афіцыйнае адкрыццё выставы – 14 кастрычніка а 17.00. Уваход вольны.

Праект рэалізуецца Пасольствам Швецыі ў Менску ў супрацы з Беларускай палатай моды пры падтрымцы Шведскага Інстытута.

Кантактны нумар: +375447879407, электронны адрас [email protected]

#fashionrevolution

Каб быць у курсе падзей, можна падпісацца на акаунты

ў Фэйсбуку (https://www.facebook.com/EmbassyofSwedeninMinsk/),

Вкантакце (https://vk.com/swedeninminsk) і ў

Інстаграм (https://www.instagram.com/swedeninbelarus

Паводле прэс-рэлізу

[manual_related_posts]