Рэзідэнты „Вялікага каменя” маюць намер інвесціраваць у праекты паўмільярда долараў



Зарэгістраваныя рэзедэнты маюць намер інвесціраваць у праекты ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку „Вялікі камень” паўмільярда долараў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі.

Па стане на 11 красавіка ў парку зарэгістраваны 31 рэзідэнт з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый у рэалізацыю праектаў амаль $500 млн. З іх будаўніцтва пачалі 3 рэзідэнты, 10 рэзідэнтаў вядуць праектна-разведвальныя работы.

Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Кітая абмяркоўвалася ў Мінэканомікі, дзе адбылося пасяджэнне беларускай часткі камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве. Разгледжаны пытанні крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва, пашырэння двухбаковага гандлю, рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама выпрацавана адзіная пазіцыя беларускага боку па асобных адчувальных пытаннях. Адзначана неабходнасць актывізацыі міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.

У рамках сустрэчы адбылося таксама пасяджэнне беларускай часткі рабочай групы па пытаннях Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка. Разгледжаны вынікі работы дзеючых рэзідэнтаў, работа па прыцягненні новых рэзідэнтаў, стварэнні цэнтра аказання паслуг па прынцыпе „адна станцыя” і лічбавай сістэмы прадастаўлення паслуг па прынцыпе „адна станцыя”, ход работы па стварэнні бондавай зоны ў індустрыяльным парку „Вялікі камень”.

belta.by