Россельгаснагляд не пусціў у Расею 12 тон мяса з Беларусі



Россельгаснагляд не пусціў у Расею 12 тон мяса беларускай вытворчасці з-за яго нехарактэрнага паху і нездавальняючага санітарнага стану.

Груз ішоў у Татарстан і меў сертыфікат гарадзенскай ветэрынарнай станцыі, аднак выявілася, што дакумент з такім нумарам лічыцца сярод страчаных ветэрынарных сертыфікатаў Мытнага саюзу. Мяса вярнулі адпраўнікам.

Летась была забароненая пастаўка прадуктаў з болей чым 20 прадпрыемстваў Беларусі з-за генома віруса афрыканскай чумы свіней, мікробнага забруджання і антыбіётыкаў.

З сярэдзіны снежня ведамства паступова зняло ўведзеныя часовыя абмежаванні з шэрагу прадпрыемстваў. Аднак да канца пытанне засталося нявырашаным.