Рост пратэрмінаванай запазычанасці



Пратэрмінаваная запазычанасць па крэдытах і пазыках арганізацый (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) на 1 лютага 2019 года склала 2 млрд 915,2 млн рублёў. За год яна вырасла на 19,4%, за студзень — на 0,8%, вынікае з дадзеных Белстата.

У цэлым запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 лютага бягучага года склала 73 млрд 989,3 млн рублёў — на 12% больш, чым на 1 лютага 2018 года, і на 0,6% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 студзеня 2019 года.

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць за год павялічылася на 10,1% і склала 8 млрд 451,2 млн рублёў, з 1 студзеня гэтага года — вырасла на 1,8%.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць знізілася на 13,4% да 930,1 млн рублёў, за студзень 2019 года — вырасла на 5,5%.

У цэлым знешняя крэдыторская запазычанасць за год павялічылася на 4,8% (да 10 млрд 237,6 млн долараў), за студзень — знізілася на 1,7%.

Крэдыторская запазычанасць на 1 лютага 2019 года склала 48 млрд 346,7 млн рублёў, або на 9,4% больш, чым на 1 лютага 2018 года, і на 1,8% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 студзеня 2019 года.

Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць вырасла з 1 лютага 2018 года на 8,9% і на 1 лютага 2019 года склала 8 млрд 160,5 млн рублёў (за студзень — рост на 1,9%).

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць знізілася на 4,7% і склала на 1 лютага 2019 года 892,2 млн рублёў. За студзень яна вырасла на 0,2%.

У цэлым знешняя дэбіторская запазычанасць павялічылася на 13,5% да 8 млрд 897,5 млн рублёў, за студзень — знізілася на 1,2%.

Дэбіторская запазычанасць на 1 лютага 2019 года склала 38 млрд 279,5 млн рублёў, або на 12,8% больш, чым на 1 лютага мінулага года, і на 0,1% менш у параўнанні з 1 студзеня гэтага года.

belapan.by

[manual_related_posts]