Рост рознічнага тавараабароту ў Менску ў ліпені запаволіўся



Рознічны тавараабарот сталічных арганізацый у студзені—ліпені склаў 7 млрд 614,2 млн рублёў, або на 10,8% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню сямі месяцаў 2017 года, паведаміла галоўнае статыстычнае ўпраўленне Менска.

Для параўнання: у студзені—чэрвені ён склаў 6 млрд 507,4 млн рублёў, або на 11,2% больш. Такім чынам, за чэрвень ён запаволіўся на 0,4 працэнтнага пункта.

У студзені 2018 года да аналагічнага леташняга перыяду рост рознічнага тавараабароту склаў 11,4%, у студзені—лютым — 11,7%, студзені—сакавіку — 10,8%, студзені—красавіку — 11,3%, студзені—маі — 11,6%.

У студзені—ліпені гэтага года рознічны тавараабарот арганізацый гандлю, на які прыйшлося 91,7% рознічнага тавараабароту горада, склаў 6 млрд 985,8 млн рублёў (на 13,2% больш у супастаўных цэнах).

Аптовы тавараабарот за гэты перыяд склаў 35 млрд 880,8 млн рублёў (на 6,5% больш).

Тавараабарот грамадскага харчавання за сем месяцаў дасягнуў 615,6 млн рублёў, або на 18,7% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.

Незалежныя эксперты і раней прагназавалі запаволенне тэмпаў росту рознічнага тавараабароту да канца года. Яны асцерагаюцца, што дырэктыўнае павышэнне ўзроўню даходаў насельніцтва можа прывесці да ўсплёску інфляцыі.

belapan.by