Роўмінг паміж Беларуссю і Расеяй зліквідуюць



Неўзабаве роўмінг паміж Беларуссю і Расеяй зліквідуюць. Пра гэта заявіла 12 кастрычніка старшыня расейскага Савету Федэрацыі Валянціна Мацвіенка падчас Форуму рэгіёнаў у Магілёве.

Тэрмін рэалізацыі: 1-1,5 года.

Старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч заявіў, што пытанне роўмінгу паміж краінамі знятае.

У жніўні паміж Беларуссю і Расеяй была зацверджана дарожная карта. Цяпер удакладняюцца эканамічныя аспэкты працы мабільных аператараў, сказала Мацвіенка.

Сёлета ў верасні мабільныя аператары Расеі адмянілі ўнутрысеткавы роўмінг.