Рух „За Свабоду” правёў Еўрашколу пра стасункі Беларусі ды ЕЗ



Эксперты ў сферы эканомікі ды паліталогіі Сяргей Чалы і Андрэй Федараў распавялі пра актуальныя стасункі паміж Еўразвязам ды Беларуссю. А таксама пра існуючую сітуацыю ў сферы правоў чалавека, знешняй палітыкі ды эканомікі.

Сустрэча прайшла ў межах праекта Еўрашкола, які ладзіць рух „За Свабоду”.

„Апошнім часам ад Еўразвяза ў бок Беларусі гучыць значна менш патрабаванняў, звязаных з парушэннямі правоў чалавека. І тут іх таксама можна зразумець, як яны не ціснулі дагэтуль, але эфекту не было. Адзінае, што застаецца нязменным – патрабаванне адмяніць смяротнае пакаранне. Для Беларусі ёсць рэальная пагроза з боку Расеі і Захад гэта добра разумее і не хоча, каб гэтая пагроза рэалізавалася па прыкладу Украіны”, –  адзначае эксперт у знешняй палітыцы Андрэй Фёдараў.

Асобна на „Еўрашколе” разгледзілі пытанне замежных інвестыцый і агульнага стану беларускай эканомікі. Апроч грунтоўнага аналізу прычын сёняшняга заняпаду беларускай эканамічнай мадэлі, эксперт Сяргей Чалы распавёў непасрэдна пра павялічэнне ціску дзяржавы на эканамічны сектар:

„Часта малы і сярэдні бізнэс у Беларусі стаецца вотчынай мясцовых старшынь выканкамаў. І хаця б у нейкай ступені прывабныя для інвестыцый прыватнага бізнэса магчымасці аказваюцца манапалізаваныя мясцовымі чыноўнікамі ці іх набліжанымі, сем’ямі. Таму я на сёння вельмі скептычна стаўлюся да ініцыятыў па лібералізацыі малога ды сярэдняга бізнэса. З іншага боку бачна, што дзяржава спужалася незадаволеных беспрацоўных і таму для іх цяпер свядомае рэфармаванне дзяржаўных прадпрыемстваў – гэта табу. У той час, калі гэта яшчэ можна было зрабіць, дзяржава сядзела і думала як стварыць дэкрэт для тых, хто згубіць працу пасля рэформы, а не пра сацыяльныя ўмовы для гэтых людзей„.

Наступныя заняткі „Еўрашколы” запланаваныя ў Берасці ды Магілёве.

[Not a valid template]

Падрабязней слухайце ў далучаным файле:

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя