Рынак прываблівае гарадзенцаў нізкімі цэнамі



На выходных „Скідзельскі рынак” у Гародні наведала тысячы людзей. Тут можна набыць амаль усё: ад харчовых прадуктаў да прамысловых і гаспадарчых тавараў. Веснавы сезон спрыяе прадаўцам, якія вырошчваюць дэкаратыўныя кусты, садовыя дрэвы ці расаду.

– Вырошчваю ўсё і гандлюю сама. Крыху кветак, крыху памідорак і перца. Прадаю іх штогод, таму людзі ведаюць мяне, маю пастаянных кліентаў. Вельмі добры рынак: нават тры разы мой дзядуля прывозіў расаду, бо не хапала.

Шмат прадаўцоў прывозіць з вёсак амаль усё, што вырошчваюць на агародах. Гарадзенцы купляюць на „Скідзельскім рынку” перш за ўсё з увагі на ніжэйшыя, чым у крамах, цэны прадуктаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтаркі