Савет ЕЗ зацвердзіў гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны



Савет Еўрапейскага звяза ў панядзелак зацвердзіў часовыя гандлёвыя прэферэнцыі для Украіны. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Савета ЕЗ.

„Сённяшнім рашэннем мы дазваляем экспартаваць больш украінскіх прадуктаў у ЕЗ. Наш абавязак – падтрымліваць Украіну і ўмацоўваць нашы эканамічныя і палітычныя сувязі таксама на фоне працяглага канфлікту”, – заявіў Свен Міксер, міністр замежных спраў Эстоніі. Паведамляецца, што меры ўступяць у сілу да канца верасня і будуць прымяняцца на працягу трох гадоў.

Нагадаем, 4 ліпеня Еўрапейскі парламент падтрымаў прапанову Еўрапейскай камісіі прадаставіць Украіне дадатковыя гандлёвыя прэферэнцыі.

Згодна з дасягнутымі дамоўленасцямі, квоты на таматы, пшаніцу, кукурузу і мёд будуць павялічаны, але не ў тым аб’ёме, як раней гэта прапаноўвалася Еўрапейскай камісіяй.

У прыватнасці, устаноўлены наступныя гадавыя квоты: для мёду – 2,5 тыс. тон, таматаў апрацаваных – 3 тыс. тон, пшаніцы – 65 тыс. тон, кукурузы – 625 тыс. тон, ячменю – 325 тыс. тон.

Прэферэнцыі будуць уведзены на тэрмін да трох гадоў у якасці дадатку да Пагаднення аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю. Ва Украіне разлічваюць на пачатак дзеяння часовых аўтаномных гандлёвых прэферэнцый Еўрапейскага звяза для Украіны восенню.

eurointegration.com.ua