Сезон збору кавуноў пачаўся ў Гарадзенскім раёне



Да ўборкі ўраджаю кавуноў прыступіла Гарадзенская агароднінная фабрыка.

 

Кавуны тут вырошчваюць трэці сезон. У гэтым годзе пад культуру адвялі 1 га.

Галоўны аграном фабрыкі Мікалай Грэбень адзначае, што ў Беларусі ёсць умовы для вырошчвання кавуноў. «Кавуны экалагічна чыстыя. Вырошчваем іх па сучасных тэхналогіях, без выкарыстання хімікатаў. Сярэдняя вага — 5-6 кг. Такія часцей за ўсё і запатрабаваныя ў пакупніка», — распавёў Мікалай Грэбень.

Сезон збору культуры толькі стартаваў. Асноўны час паспявання і ўборкі прыйдзе на канец жніўня. Усяго на фабрыцы плануюць нарыхтаваць каля 20 т кавуноў. Рэалізоўваць іх будуць у гандлёвых кропках прадпрыемства.

zviazda.by