Шматдзетныя сем’і ў шоку: за кватэры трэба даплаціць $20.000



Даплаціць 20 тысяч даляраў або страціць кватэру і вярнуць банку крэдыт у 50 тысяч даляраў. Перад такім выбарам стаяць салігорскія шматдзетныя сем’і.

Усім ім прапанавалі пабудаваць жытло і паабяцалі, што кошт «квадрата» змяняцца не будзе. Але ён узрос з 7 да 11 млн беларускіх рублёў ужо пасля таго, як жыхарам аддалі ключы. Як шукаюць праўды жыхары Салігорска, глядзіце ў сюжэце «Белсата».