Шосты няўдачны аўкцыён па продажы „Брэсцкага піва”



Шосты аўкцыён (пяты паўторны) па продажы кампаніі „Брэсцкае піва”, якая належыць дзяржаве, не адбыўся, гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

Аўкцыён быў запланаваны на 15 верасня, аднак не адбыўся з прычыны адсутнасці заявак з боку патэнцыйных інвестараў.

Берасцейскае прадпрыемства прапаноўвалася ўдзельнікам шостага аўкцыёну за 9,34 млн рублёў. Варта адзначыць, што ў параўнанні з першапачатковым коштам, па якім „Брэсцкае піва” выстаўлялася на продаж вясной 2017 года, цана прадпрыемства была зніжаная практычна ўдвая.

Паводле інфармацыі БелаПАН, некаторыя патэнцыйныя інвестары сёлета праяўлялі цікавасць да „Брэсцкага піва”, аднак не былі згодныя з цаной, па якой прадаецца піўная кампанія.

Нагадаем, у 2014-м „Брэсцкае піва” было прызнанае эканамічна неплацежаздольным і ў яго дачыненні ў 20142017 гадах праводзілася працэдура санацыі. Каб аднавіць плацежаздольнасць „Брэсцкага піва”, прадугледжаны продаж прадпрыемства як маёмаснага комплексу.

У другім квартале 2017 года „Брэсцкае піва” выстаўлялася на продаж па пачатковай цане 17,42 млн рублёў, аднак было прызнана, што аўкцыёны не адбыліся з-за адсутнасці заявак з боку патэнцыйных інвестараў, пасля чаго цана брэсцкага прадпрыемства была зніжаная да 9,34 млн рублёў.

БелаПАН

[manual_related_posts]