„Штадлер Менск” прэзентаваў трамваі для Санкт-Пецярбурга



ЗАТ „Штадлер Менск” вырабіла і прэзентавала першую партыю трамваяў „Мяцеліца” для Санкт-Пецярбурга.

Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Філіп Брунер, першая партыя з шасці трамваяў „Мяцеліца” мадэлі В85600М брэндзіравана кліентам як „Чыжык” і прызначана для Транспартнай канцэсійнай кампаніі Санкт-Пецярбурга. У трамваях пры даўжыні практычна 34 м прадугледжана 66 месц для сядзення. У цэлым умяшчальнасць аднаго трамвая гэтай мадэлі складае 376 пасажыраў.

Вытворчасць сучасных трамваяў наладжана ў Фаніпалі. ЗАТ „Штадлер Менск” з’яўляецца рэзідэнтам СЭЗ „Менск” і ўваходзіць у склад швейцарскай кампаніі Stadler. Падраздзяленне адказвае за вытворчасць чыгуначных прадуктаў з шырокай каляёй для краін СНД.

belta.by