„Штадлер Менск” выпусціць першы састаў для менскага метро да канца года



ЗАТ „Штадлер Менск” працуе над праектам па вытворчасці цягнікоў для Менскага метрапалітэна. Да канца года плануецца выпусціць першы склад, паведаміў журналістам дырэктар прадпрыемства Філіп Бруннер.

„Цягнік выйдзе на рэйкі яшчэ ў гэтым годзе, на пачатку наступнага года абкатаем яго ў інфраструктуры. Потым ён гатовы да камерцыйнай эксплуатацыі для руху з пасажырамі”, – адзначыў Філіп Бруннер.

ЗАТ „Штадлер Менск” пабудуе дзесяць саставаў для сталічнай падземкі. Першы цягнік будзе эксплуатавацца на другой лініі. Гэта сучасны састаў з магчымасцю праходу ўздоўж усіх вагонаў, адаптаваны для ўсіх катэгорый грамадзян, абсталяваны антывандальнымі сядзеннямі, зручнымі поручнямі, сістэмай аўтакіравання, якая забяспечыць дакладнасць прыпынку. У будучыні такія цягнікі будуць курсіраваць па трэцяй лініі метро.

zviazda.by