Што падаражэла і што патаннела ў красавіку



Рэпчатая цыбуля, часнок і цытрусавыя апынуліся лідарамі па падаражанні сярод харчовых тавараў у красавіку, сведчаць звесткі Белстата.

Цыбуля падаражэла за месяц на 38,78%, часнок — на 30,35%, цытрусавыя — на 25,79%. У першую дзясятку па росце цэн увайшлі таксама салодкі перац (+22,45%), морква (+14,81%), памідоры (+13,33%), бульба (+11,68%), яблыкі (+11,58%), грачаныя крупы (+10,96%) і белакачанная капуста (+10,38%).

Найбольш значна патаннелі агуркі (на 27,65%), вінаград (на 8,48%), ікра ласасёвых рыб (на 1,64%), вараная каўбаса вышэйшага гатунку (на 1,41%), бананы (на 1,34%), сокі і нектары (на 1,23%).

У цэлым прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі ў красавіку на 1,27%.

З пачатку года найбольш прыкмета цэны выраслі на часнок (+75,49%), рэпчатую цыбулю (+75,02%), салодкі перац (+60,27%), яблыкі (+39,42%), цытрусавыя (+38,09%), грушы (+37,01%), вінаград (+36,41%), памідоры (+31,36%), бульбу (+20,27%) і грачаныя крупы (+18,59%).

У лідарах па зніжэнні цаны — агуркі (на 31,06%), прасяныя крупы (на 7,78%), бананы (на 6,99%), свініна (акрамя бескасцёвага мяса; на 4,28%) і бескасцёвая свініна (на 1,88%).

За чатыры месяцы 2020 года прадукты харчавання і безалкагольныя напоі падаражэлі на 3,34%. Агульны рост цэн на тавары і паслугі склаў таксама 3,34%.

belapan.by