Што рабіць з еўра?



Еўра пачаў падаць і ў беларускім грамадстве з’явілася пытанне, што рабіць з гэтай валютай? Можа, яе памяняць на даляр, які расце? А можа, на беларускія рублі і пакласці на рахунак пад працэнты?

evro

Сітуацыю пракаментаваў супрацоўнік аднаго з дзяржаўных беларускіх банкаў: 

– Увогуле спажыванне будзе вельмі нізкае ў гэтым годзе – менавіта ўнутранае. Таму што нарастаюць негатыўныя тэндэнцыі ў эканоміцы, прадпрыемствы ў большасці працуюць не поўны тыдзень, адпаведна падаюць заробкі ў насельніцтва. Маса людзей вярнулася з заробкаў з Расейскай Федэрацыі, бо гэта стала не выгадна. Пакуль перспектыў, што нешта будзе палепшана я не бачу, прычына банальная  – мы ўсю сваю эканоміку пабудавалі на адносінах з Расейскай Федэрацыяй. Расейская Федэрацыя загнала сябе ў кут і падобна не збіраецца адтуль вылазіць, а яна пацягне нас, не тое што пацяне, яна ўжо пацягнула.

На думку банкіра, пакуль ніякіх перспектываў фінансавага паляпшэння не назіраецца. Калі ва Украіне вайна і дэвальвацыя ў межах 60-80%, то ў нашай мірнай краіне курс даляра вырас на 50%, зараз крышачку менш. Калі ў Расеі падзенне валавага ўнутранага прадукту ў гэтым годзе запланавана ад 5 да 8%, то ў Беларусі – ўдвая болей.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]