Швейцарыя пачала прадаваць альпійскае паветра



У Швейцарыі пачалі прадаваць за мяжу горнае паветра. Кампанія Swiss Alpine Air спадзяецца такім чынам забяспечыць чыстым паветрам найбольш забруджаныя гарады свету, паведамляецца на сайце вытворцы.   Па словах прадстаўнікоў прадпрыемства, Швейцарыя экспартуе ваду з горных крыніц, шакалад і сыр – і ў тым, каб экспартаваць чыстае паветра, таксама няма нічога ганебнага.

Чыстае альпійскае паветра можна набыць у сямілітровы флаконе, які каштуе 18.47 швейцарскіх франкаў. Калі браць у наборы з трох ці шасці бутэлечак, то атрымаецца танней.

Вытворца заяўляе, што флакончыка павінна хапіць больш чым на 120 удыхаў. Да аэразолі таксама прыкладаецца спецыяльная маска для дыхання, паведамляе РИА Новости