Stadler можа сысці з Беларусі



Сусветны прамысловы гігант рыхтуецца перанесці вытворчае падраздзяленне ва Украіну.

Украінскія СМІ пішуць пра тое, што швейцарская кампанія Stadler рыхтуецца перанесці ва Украіну сваё вельмі магутнае вытворчае падраздзяленне, створанае ў папярэднія гады ў Беларусі. Цяпер беларуская «дачка» Stadler дасягнула 20% сусветнага аб’ёму выпуску гэтай міжнароднай карпарацыі — гэта другі па маштабе завод швейцарскай групы.

Аднак у мінулым годзе кампанія сутыкнулася ў Беларусі з праблемамі: швейцарскія праваабарончыя арганізацыі запатрабавалі, каб кампанія Stadler Rail і яе кіраўнік цалкам дыстанцыяваліся ад людзей, якія захапілі ўладу ў Беларусі. Цяпер у кампаніі паўсталі яшчэ і эканамічныя праблемы, звязаныя з увядзеннем санкцый — яны могуць цалкам паралізаваць вытворчасць.

У гэтай сітуацыі ўсё выглядае так, што кіраўніцтва канцэрна Stadler вырашыла стварыць вытворчую пляцоўку ва Украіне — у гэтым годзе кампанія актывізавала ўсе кантакты з суседняй краінай. Не выключана, што Stadler плануе перанесці туды магутнасці завода ў Беларусі, дзе рызыкі для вядзення бізнесу сталі занадта высокія.

На заводзе ў Фаніпалі цяпер працуе 1500 чалавек. Агульны аб’ём швейцарскіх інвестыцый у беларускі праект дасягнуў 100 млн еўра.

belaruspartisan.by