Сталічным ІП падвысілі падаткі



У Менску падвышаны стаўкі адзінага падатку з прадпрымальнікаў ды іншых фізічных асоб. Пра гэта сказана ў рашэнні гарадскога савета дэпутатаў ад 29 сакавіка, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, якое ўжо ўступіла ў сілу. У сярэднім стаўкі падатку падвышаны на 15%. Старшыня аб’яднання прадпрымальнікаў “Перспектыва” Анатоль Шумчанка называе павелічэнне падатку цалкам чаканым для ІП:

– Яны падвышаюць падатак на стаўку інфляцыі заўсёды. У прынцыпе, гэта тое, пра што «Перспектыва» пісала ў мінулыя гады. Хачу нагадаць, што ўвогуле ў папярэднія гады падвышалі на 40-50%. А мы дамагліся таго, каб падвышэнне было на стаўку інфляцыі. Канешне, ідэальна было б, каб зусім не падвышалі падатак. Але для гэтага ў нас павінна быць другая краіна.

Нагадаем, што 22 красавіка ўступіў у сілу ўказ Аляксандра Лукашэнкі „Аб дадатковых мерах па папярэджанні незаконнай мінімізацыі сум падаткаў”. На думку ўладаў, гэтыя дадатковыя меры дапамогуць ўзмацніць змаганне з „ценявым” бізнесам.

Кліенты выяўленых ілжэпрадпрымальніцкіх фірмаў добраахвотна могуць выплаціць схаваныя раней падаткі, а іначай ім пагражаюць зладзіць жорсткую праверку.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]