Статыстыка: у студзені цэны выраслі на 2,4%



Рост спажывецкіх цэн у Беларусі па выніках студзеня склаў 2,4%. На тэрыторыі былога СССР гэта чацвёрты паказчык, як сведчыць праведзены БелаПАН аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.

У першай тройцы — Расея:  цэны ўзраслі на амаль 4 адсоткі. Ва Украіне зафіксаваны рост на ўзроўні 3 адсоткаў. Далей Арменія – 2,5 адстоткаў.

Цэны знізіліся ў Эстоніі на паўадсотка, а ў Літве – на звыш адсотак. Няма даных з Узбекістана і Туркменістана.

Па выніках года фінансавыя ўлады Беларусі прагназуюць інфляцыю на ўзроўні 16-20%. Раней, да снежаньскай дэвальвацыі рубля, планавалася ўтрымаць рост цэн у межах 12%. У 2014 годзе цэны павысіліся на 16,2%.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]