Стаўка рэфінансавання Нацбанка зніжаецца на 0,5% да 20 гадавых
13 жніўня стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі зніжаецца на 0,5 працэнта да 20 гадавых.
Як паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку, рашэнне грунтуецца на я спрыяльных тэндэнцыях у грашова-крэдытнай сферы краіны – на ўнутраным валютным рынку прапанова замежнай валюты перавышае попыт, назіраецца прыток рублёвых укладаў фізічных асоб.
З пачатку года гэта ўжо чацвёртае па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання. Папярэдні раз стаўка рэфінансавання зніжалася 16 ліпеня на 1 працэнт да 20,5% гадавых.
