Страйк у Беларусі абвясцілі і прыватнікі



Асобныя прадстаўнікі дробнага і сярэдняга бізнэсу падтрымалі агульнанацыянальную стачку.

Да распачатай з 1 лістапада агульнанацыянальнай забастоўкі ў Беларусі далучыліся нават прыватнікі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларускага аб’яднання рабочых» (БАР):

«Прыватная фірма з 9 чалавек, з сённяшняга дня двое за свой кошт на тыдзень, адзін у адпачынку, адна з лістком непрацаздольнасці.

Прыватная кампанія ў г.Вілейка. 5 чалавек. Падтрымліваем страйк.

ІП, з сённяшняга дня не працую.

Уся мая сям’я ў складзе 5 чалавек засталася дома! Дзеці пасля канікулаў у школу не пойдуць! Прадуктаў стае! Разам да канца!», – пішуць прадстаўнікі дробнага і сярэдняга бізнэсу.

charter97.org