Страты беларускіх НПЗ з-за санкцый склалі 80 мільёнаў даляраў



Страты беларускіх НПЗ з-за санкцый склалі ўжо 80 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Юрый Назараў падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, – перадае БелТА.

“На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сітуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны”, — сказаў Назараў.

Скуль бярэцца гэтая лічба, не называецца. Разам з тым Назараў распавёў аб распрацаваных Беларуссю анты-санкцыйных мерах. Так, ва ўрадзе створана міжведамасная рабочая група з прадстаўнікоў 17 міністэрстваў і ведамстваў. У нафтаперапрацоўцы прыняты меры па захаванні магчымасці экспарту нафтапрадуктаў у неабходным аб’ёме і забеспячэнні “Нафтана” крэдытнымі рэсурсамі для бесперабойных закупак нафты ў Расеі. Ідзе праца па пера-накіраванні беларускіх грузаў з балтыйскага напрамку на расейскі.