Страусіная і казіная фермы з’явяцца на Зэльвеншчыне
Сёлета ў Зэльвенскім раёне пачнуць працаваць дзве фермы – страусіная і казіная. Пра гэта паведаміла галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Зэльвенскага райвыканкама Марына Сіцько.
Страусіная і казіная фермы адкрыюцца ў дзяржаўным прадпрыемстве “Караліно”. Жывёлагадоўчае памяшканне ў вёсцы Лаўрынавічы абсталююць пад страусіную ферму. Там пачнуць разводзіць страусаў, будзе наладжана рэалізацыя мяса і яек. Акрамя гэтага на страусінскую ферму плануецца наладжваць экскурсіі, прапаноўваць гасцям розную сувернірную прадукцыю мясцовых майстроў.
У “Караліно” таксама адкрыецца і казіная ферма. Козы будуць знаходзіцца ў рэканструяванай малочнатаварнай ферме ў вёсцы Горна. Вяскоўцы пачнуць не толькі гадаваць козаў, але і займацца вытворчасцю і гандлем казінага малака.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльвенскі раён
