Ствараецца дрэваапрацоўчы холдынг на базе “Івацэвіч-дрэва”



Аляксандр Лукашэнка 3 сакавіка падпісаў указ №78 “Аб стварэнні і дзейнасці дрэваапрацоўчага холдынгу”. Як паведамляе БЕЛТА, стварацца холдынг будзе на базе ААТ “Івацэвіч-дрэў”.

У статутны фонд гэтага прадпрыемства перададуць акцыі дрэваапрацоўчых арганізацый, якія цяпер знаходзяцца ў кіраванні Банка развіцця Беларусі. „Івацэвічдрэў” стане кіруючай кампаніяй холдынгу.

Мадэрнізацыя дрэваапрацоўкі была адным з найбольш маштабных эканамічных праектаў улады ў мінулае дзесяцігоддзе, які ў прынцыпе праваліўся.  Дарэчы, мадэрнізацыю працягнуць у рамках холдынгу. У найбліжэйшыя пяць гадоў у галіну плануюць укласці яшчэ прынамсі мільярд даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: belta.by