Беларусь павялічвае экспарт харчавання ў КНР



Распараджэннем прэм’ер-міністра ад 29 чэрвеня № 188р створана рабочая група для „выпрацоўкі аператыўных прапаноў” па пытаннях паставак харчавання ў Кітай, паведаміла ў чацвер прэс-служба ўрада.

Група будзе працаваць пад кіраўніцтвам намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыля. Ёй даручана да 1 лістапада падрыхтаваць і ўнесці ў Савет міністраў прапановы аб павелічэнні аб’ёмаў экспарту прадукцыі ў КНР і пашырэнні таварнай наменклатуры прадуктаў харчавання, а таксама аб арганізацыі аптымальных транспартна-лагістычных схем.

Пры неабходнасці група можа прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, Менскага аблвыканкама, Менскага гарвыканкама, іншых арганізацый.

Каардынацыя работы па выкананні распараджэння ўскладзена на намеснікаў прэм’ер-міністра „ў адпаведнасці з размеркаваннем абавязкаў”.

belapan.by

Фота offshorewealth.info

[manual_related_posts]