Сусветны банк паведаміў, каму і колькі была вінная Беларусь



Пра справаздачу Сусветнага банку распавёў партал Zerkalo.

Паводле Банка, галоўным крэдыторам Беларусі ў 2020 годзе заставалася Расея, усяго знешні дзярждоўг краіны па выніках году склаў 18 мільядраў 570 мільёнаў даляраў. Дадзеныя за 2021 год арганізацыя пакуль не апублікавала.

Дзяржаўны доўг Беларусі прыкметна вырас за лістапад. А Мінфін перастаў публікаваць дэталёвую інфармацыю аб пазыках

Больш за ўсё краіна была вінная Расеі — 8 мільярдаў 320 мільёнаў даляраў. На другім месцы апынуліся трымальнікі аблігацыяў, доўг перад якімі склаў 3 мільярды 520 мільёнаў даляраў. Кітай стаў трэцім паводле велічыні крэдыторам. Яму Беларусь па выніках году вінаватая была 3 мільярды 250 мільёнаў даляраў.

Паводле статыстыкі Сусветнага банка за 10 гадоў дзярждоўг краіны павялічыўся ў 2,8 раза.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]