Сярэдні курс наяўнага даляра ў студзені знізіўся на 1,45%



На 1,45% (з 1,96025 да 1,9319 рубля, або з 19.602,5 да 19.319 без уліку дэнамінацыі) знізіўся ў студзені 2017 года сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сведчыць праведзены БелаПАН маніторынг каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленнямі беларускіх банкаў.

Сярэдні курс куплі зменшыўся за месяц на 1,24% (з 1,9485 да 1,9243 рубля), продажу — на 1,65% (з 1,972 да 1,9395).

Максімальны курс куплі знізіўся ў студзені з 1,956 да 1,93 рубля, мінімальны курс продажу — з 1,964 да 1,935, максімальны — з 1,987 да 1,947.

Біржавы курс даляра знізіўся за студзень на 1,17% (з 1,9585 да 1,9356 рубля).

У студзені 2016 года сярэдні наяўны курс даляра павялічыўся на 11,50%, за год — на 4,69%. У 2015 годзе амерыканская валюта падаражэла на 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.