Сярэдні курс наяўнага даляра вырас на 0,5%, з пачатку года — на 14,6%
На 14,56% (з 2,1134 да 2,4211 рубля) вырас у першай палове 2020 года сярэдні курс наяўнага даляра ЗША, сведчыць праведзены БелаПАН маніторынг каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленнямі банкаў.
У студзені даляр падаражэў на 1,29% (да 2,1406 рубля), у лютым — на 4,74% (да 2,2421), у сакавіку — на 15,69% (да 2,5939), у красавіку — патаннеў на 6,38% (да 2,4284), у маі — на 0,80% (да 2,4089), у чэрвені — падаражэў на 0,51%.
Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 0,54% (з 2,3965 да 2,4095 рубля), продажу — на 0,47% (з 2,4213 да 2,4326).
Біржавы курс даляра павысіўся за студзень на 1,64% (з 2,1036 да 2,1380 рубля), за люты — на 4,73% (да 2,2391), за сакавік — на 15,47% (да 2,5856), за красавік — знізіўся на 6,63% (да 2,4143), за травень — на 0,18% (да 2,4100), за чэрвень — павялічыўся на 0,10% (да 2,4123), з пачатку года — на 14,67%.
У студзені—чэрвені 2019 года сярэдні наяўны курс даляра зменшыўся на 6,02% (у чэрвені — на 2,65%), за год — на 2,74%. У 2018 годзе паўночнаамерыканская валюта падаражэла на 9,09%, у 2017-м — на 1,62%, у 2016-м — на 4,69%, у 2015-м — на 33,37%, у 2014-м — на 46,73%, у 2013-м — на 10,88%.
Як паведамляў БелаПАН, па выніках першай паловы гэтага года беларускі рубель заняў першае месца па аслабленні да даляра ЗША на тэрыторыі былога СССР (аналізавалася дынаміка валютных курсаў, якія ўстанаўліваюцца цэнтральнымі банкамі).
