Сярэдні заробак у Менску ў красавіку знізіўся на 6,6%



У Менску налічаная сярэдняя зарплата ў красавіку 2018 года склала 1.275,3 рубля, на 89,3 рубля, або на 6,6% менш, чым у сакавіку 2018 года, сведчаць дадзеныя галоўнага статыстычнага ўпраўлення сталіцы.

У кастрычніку 2017 года зарплата вырасла на 14,2 рубля пасля падзення на працягу папярэдніх трох месяцаў. У лістападзе рост склаў 60 капеек. У снежні сярэдняя зарплата павысілася на 208,5 да 1.360,4 рубля. У студзені 2018-га заробак знізіўся на 171,7 рубля, або на 12,6%, да 1.188,7 рубля, у лютым вырас на 1,7 рубля да 1.190,4, у сакавіку — на 174,5 рубля да 1.364,9 рубля.

У сярэднім па краіне сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў красавіку гэтага года ў параўнанні з сакавіком знізілася на 5,8 рубля і склала 921 рубель.

Рэальная зарплата (з улікам росту цэн) у Менску ў красавіку 2018 года ў параўнанні з красавіком 2017-га вырасла на 9,5%.

Самі вялікі заробак у Мінску па-ранейшаму атрымліваюць IT-спецыялісты. У красавіку 2018 года сярэдняя зарплата работнікаў, дзейнасць якіх звязана з інфармацыйнымі тэхналогіямі, склала 3.943,9 рубля. У ліку найбольш высокааплатных таксама работнікі: паветранага транспарту — 2.491,6 рубля; тэлекамунікацыйнай сферы — 2.105,3; фінансавага і страхавога сектара — 1.981,7; хімічнай прамысловасці — 1.815; работнікі фармацэўтычнай прамысловасці — 1.595,3; навукоўцы — 1.593,6; аптавікі — 1.477,8; энергетыкі — 1.374,9; нафтаперапрацоўшчыкі — 1.366,7; спецыялісты па рамонце машын і абсталявання — 1.351,9; архітэктары, бухгалтары, юрысты — 1.313,1 рубля.

Самы нізкі заробак у сталіцы быў у сацыяльных работнікаў (645,8 рубля) і работнікаў бібліятэк, архіваў, музеяў (611,3 рубля).

У красавіку 2018 года ў сталічнай прамысловасці сярэдняя зарплата склала 1.136,8 рубля; у будаўніцтве — 1.125; сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы — 1.061,6; рознічным гандлі — 1.003,8; адукацыі — 765. Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя склаў 873,6 рубля.

Як паведамлялася, найбольшая сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў сярод рэгіёнаў традыцыйна была ў Мінску — 1.275,3 рубля, найменшая — у Магілёўскай вобласці — 75,7 (765,1.). У Брэсцкай вобласці сярэдняя зарплата склала 794 рубля, Гомельскай — 836,1, Гарадзенскай — 794,6, Менскай — 933,2, Віцебскай — 782,8 рубля.  БелаПАН