Сярэдні заробак у верасні знізіўся на 13 рублёў 10 капеек



Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальная зарплата (з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у верасні 2017 года ў параўнанні з вераснем 2016 года павялічылася на 7,4%.

Зніжэнне рэальнай зарплаты ў гадавым вымярэнні (месяц да месяца) назіралася больш за паўтара года. У студзені 2017 года зніжэнне склала 0,2%, у лютым гэты паказчык упершыню вырас — на 0,8%, у сакавіку — на 1,9%, красавіку — на 2,9%, маі — на 4,1%, чэрвені — на 3,8%, ліпені — на 4,3%, жніўні — на 6,6%.

Сярэдняя намінальная налічаная заработная плата ў верасні ў параўнанні са жніўнем 2017 года знізілася на 13,1 рубля (на 1,6%) і склала 831,3 рубля. У студзені яна была роўная 720,7 рубля, у лютым — 716,5, сакавіку — 770,6, красавіку — 776,7, траўні — 795,2, чэрвені — 819,3, ліпені — 827,5, жніўні — 844,4 рублі.

Паводле звестак Белстата, найбольшая сярэднямесячная налічаная зарплата работнікаў сярод рэгіёнаў традыцыйна была ў Менску — 1.137,1 рубля, найменшая — у Віцебскай вобласці (708,1). У Берасцейскай вобласці сярэдняя зарплата склала 723,4 рубля, у Гомельскай — 753,3, Гарадзенскай — 723,5, Менскай — 838,5, Магілёўскай — 713,9 рубля.

Самую высокая зарплата па-ранейшаму атрымлівае ІТ-адмыслоўцы: у верасні 2017 года яна склала 3.415,3 рубля. Самая маленькая зарплата ў верасні была ў сацыяльных работнікаў — 462,3 рубля. Такім чынам, у мінулым месяцы ў IT-спецыялістаў сярэдні заробак быў у 7,4 разу большы, чым у работнікаў сацабслугоўвання.

У катэгорыю найбольш высокааплатных ўваходзяць: работнікі паветранага транспарту — іх сярэдні заробак у верасні 2017 года склаў 2.347 рубля (у тым ліку работнікаў пасажырскага транспарту — 2.484,4, грузавога — 1.626,1); работнікі хімічнай прамысловасці — 1.324,2; горназдабыўной прамысловасці — 1.357,8; інжынеры-праекціроўшчыкі — 1.371,6; работнікі тэлекамунікацыйнай галіны — 1.344,5; нафтаперапрацоўкі — 1.303,4; фінансісты і страхаўшчыкі — 1.249,3; супрацоўнікі галаўных арганізацый — 1.238,2; архітэктары, бухгалтары, юрысты — 1.213,8; аптавікі — 1.125,7; геолагі і картографы — 1.062,3; навукоўцы — 1.237,6; энергетыкі — 1.010,7; фармацэўты — 1.032,5; выдаўцы — 1.018,8 рубля.

Нізкая зарплата ў работнікаў бібліятэк, музеяў, архіваў — 464,4 рубля, творчых работнікаў — 516,3.

Сярэдняя вераснёўская зарплата работнікаў транспартнай сферы склала 869,7 рубля, прамысловасці — 918,7, будаўніцтва — 912,8, рознічнага гандлю — 711,9, аховы здароўя — 655,2 адукацыі — 559, сельскай, лясной і рыбнай гаспадаркі — 622,1 рубель.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб неабходнасці павелічэння да канца 2017 года зарплаты ў валютным эквіваленце да 500 долараў, што зараз адпавядае прыкладна тысячы рублёў.

belapan.com