Сяргей Аляксашанка: Усе козыры эканомікі Беларусі ў руках Масквы



Дзяржаўны доўг Беларусі перавышае 36% ад валавога ўнутранага прадукту. У структуру доўгу ўваходзяць 80% знешніх пазыкаў, большая частка якіх атрымана з Расеі.

Ці будзе надалей Крэмль фінансаваць афіцыйны Менск, разважае расейскі эканаміст Сяргей Аляксашанка:

– Бліжэйшыя гады – нават не столькі 2021, а ўжо 2022 і 2023 гады – гэта і будзе рэзкае абвастрэнне праблемы дзяржаўнага доўга. І яна будзе звязаная з тым, што ў Расеі будуць завяршаць нафтавы манеўр, і, відавочна, у гэты момант варта чакаць, што ўсе розныя іншыя формы падтрымкі Беларусі расейскімі грашовымі патокамі, рээкспартныя пошліны, кошты на нафту, на газ, яны вычарпаюцца.

На думку эксперта, Крэмль праз фінансавы ўплыў будзе і надалей патрабаваць ад Беларусі палітычнай і ваеннай лаяльнасці. Пытанне, як гэтаму супрацьстаяць, застаецца адкрытым.

Беларускае Радыё Рацыя