Сяргей Балыкін: Бізнес не ўпэўнены ў будучыні



„Цяжка сказаць, чаму імпартныя тавары амаль адсутнічаюць на паліцах беларускіх крамаў. Аднак выглядае на тое, што галоўная прычына такой сітуацыі – гэта далейшы кантроль за цэнамі на тавары, і ўвогуле дзяржаўны кантроль за эканомікай”, – каментуе старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.

Бізнес не ўпэўнены ў будучыні, не крыдытуецца, не набывае імпартныя тавары і гэтых тавараў у выніку няма. Аднак дзяржава ў сваіх дзеяннях таксама не прадбачвае эканамічнай выгады, адзначае эксперт:

– У нас жа такая дзяржава цікавая, якая не заўсёды шукае сваю ўласную выгаду. Дый увогуле нашая дзяржава з “двух зол” заўсёды выбірае ободва. Так што я не думаю, што дзяржава шукае тут нейкую карысць, а проста яна імкнецца выканаць свае сацыяльныя абавязкі перад насельніцтвам, хоча паказаць, што яна кантралюе цэны, што не дапускае росту цэнаў. І атрымліваецца ў выніку тое, што атрымлівацца. Так было і раней.

На думку Сяргея Балыкіна, такі нявызначаны стан улады могуць падтрымліваць бясконца доўга, бо беларускае насельніцтва ўмее прызвычайвацца да кожнай сітуацыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]