Сяргей Чалы: Праваахоўныя органы ператварыліся ў машыну па вытворчасці прызнальных відэа



Эканаміст Сяргей Чалы тлумачыць, чаму дзеянні ўладаў ўкладваюцца ў выраз – „бамбіць Валожын”.

– Аперацыя пад прымусам да любові, якая распачалася 9 жніўня, да поспеху не прывяла. Яна прывяла да таго, што гэта ўжо не аперацыя па прымусу да любові, а спроба канчатковага вырашэння беларускага пытання, – аналізуе апошнія падзеі на сваім канале эканамічны аналітык Сяргей Чалы.

Ён тлумачыць, чаму цяпер становішча уладаў можна лічыць бязвыхадным: – Яны зараз знаходзяцца ў бязвыхаднай сітуацыі, звязанай з тым, што, з аднаго боку, наперад ісці небяспечна, таму што чым далей ты рухаешся ў кірунку максімальнага страху, тым далей ты апускаешся ў шэраг сусветных лідараў-ізгояў, чаго Лукашэнка хацеў бы пазбегнуць. Але яго ўласны страх паказаць слабіну падганяе ў гэты бок. З іншага боку, відавочная немагчымасць выйграць ні адзін плебісцыт менавіта па той прычыне, што рэйтынг нікуды не дзеўся, ён не вырас, любоў не вярнулася.

Усе меры, прынятыя уладай у спробе супрацьстаяць санкцыям, Сяргей Чалы характарызуе словазлучэннем «бамбіць Валожын». Пры гэтым нават такіх інструментаў, на яго думку, засталося надзвычай мала.

Што яшчэ можа зрабіць уладу ў якасці зваротных санкцый? Толькі «бамбіць Валожын», што ўжо і адбываецца. Мы зараз назіраем, як удар наносіцца па грамадзянскай супольнасці. Макей гэта анансаваў, называючы грамадзянскую супольнасць „любімай цацкай Захаду”. Няўжо гэтыя людзі сур’ёзна думаюць, што Захаду трэба наша грамадзянская супольнасць, а не нам самім? Прыходзяць па бізнэс. Зразумела, да тых, хто можа заплаціць пару дзесяткаў мільёнаў за сваё вызваленне. Гэта даволі простая схема і гэта будзе такое акунанне ў рэальнасць людзей, якія да гэтага часу лічылі, што ў нас усё добра, што адбываюцца рэформы і для бізнесу ўсё выдатна.

З спробай закрываць любыя грамадскія арганізацыі працуе вельмі просты прынцып – усё, што так ці інакш можа раздаваць грошы, будзе разглядацца як вораг, як фінансаванне пратэстных дзеянняў. А для ўлады ўсё цяпер успрымаецца як пратэстнае дзеянне. І, увогуле, нанесці шкоду ўнутры краіны ўжо, падобна, асабліва няма каму, ўнутры бамбіць засталося мала чаго. Механізмаў кампенсацыі на санкцыі няма. Пры гэтым, відавочна, што яны зробяцца больш жорсткімі, таму што сістэма па-ранейшаму працуе ў адным і тым жа рэжыме, калі ў сілавікоў ёсць карт-бланш на працяг ўзмацнення і пашырэння рэпрэсій, яны па-ранейшаму працуюць у рэжыме «знойдзем і пакараем кожнага».

І ў дадзеным выпадку, як я разумею, караць трэба ўсіх. Цяпер нашы праваахоўныя органы ператварыліся ў машыну па вытворчасці прызнальных відэа. Гэта абсалютная архаіка, якая не мае ніякага дачынення да сучаснасці і цывілізаванага свету.

Відавочна, што інструментаў ва ўладзе надзвычай мала. Так, можна выявіць гнеў, можна сваім зрабіць горш, можна ў некага грошы адабраць. Але гэта не кампенсуе негатыўныя наступствы для эканомікі ці для роўню жыцця, – мяркуе эканаміст.

Чалы прагназуе павелічэнне ціску на дыпламатаў, а таксама змяненне курсу нацыянальнай валюты.

– Страты па аплатным балансе, хутчэй за ўсё, адаб’юцца на курсе нацыянальнай валюты. Думаючы пра тое, што яшчэ можа адбыцца, – могуць рушыць услед варожыя дзеянні ў адносінах да іншаземцаў, напрыклад, дыпламатаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, – кажа Чалы, лічачы сімвалічнай праламаную нядаўна агароджу латвійскага пасольства ў Беларусі.

Салідарнаць

  • https://be.exospecial.com Прома код

    Выдатны змест! Працягвайце працу!

Комментарии для сайта Cackle