Сяргей Гурыеў: Выйсце для Беларусі ў прыватызацыі і рэформах



Беларусь па-ранейшаму моцна залежыць ад схаваных субсідыяў з боку Расеі.

Пра неабходнасць прыватызацыйнага рэфармавання ў Беларусі падчас анлайн-сустрэчы ад кампаніі Andersen нагадаў прафесар Парыжскага ўніверсітэта Sciences Po, навуковец-эканаміст Сяргей Гурыеў:

– Мая парада Беларусі была б у тым, каб пазычыць грошай, правесці рэформы, а грошы патраціць на тое, каб згладзіць сацыяльныя страты ад гэтых рэформаў, ад рэструктурызацыі прадпрыемстваў, прыватызацыі. Праблема ў тым, што беларускае кіраўніцтва шмат разоў спрабавала пазычыць грошы ў МВФ і заўсёды не выконвала свае абавязацельствы перад МВФ. Сітуацыя насамрэч вельмі-вельмі цяжкая.

Гурыеў нагадаў, што ў рамках стратэгіі супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця ніводнай прыватызацыйнай здзелкі не адбылося.

Беларускае Радыё Рацыя