Сёння – Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў



Сёння – Сусветны дзень абароны правоў спажыўцоў. Летась у Беларусі амаль 10 тысяч чалавек напісалі скаргі на набыты няякасны тавар ці засталіся незадаволенымі паслугамі арганізацый.

Па словах прадстаўніцы Таварыства абароны правоў спажыўцоў Алены Міхнюк, у апошнія гады людзі сталі больш дасведчанымі:

– Канешне, спажыўцы  сталі нашмат адукаванымі, у асноўным людзі звяртаюцца  наконт парушэння ў сферы гандлю. Гэта тычыцца  непасрэдна тэхнічна складаных тавараў бытавога прызначэння,  такіх як камп’ютары, сотавыя тэлефоны. Натуральна, звяртаюцца  адносна абутку, адзення, мэблі ды іншых тавараў.

Суразмоўца дадае, што больш паловы скаргаў вырашаюцца ў дасудовым парадку. Адметнасцю апошняга часу з’яўляецца павелічэнне спажыўцоў, якія незадаволеныя паслугамі інтэрнэт-крамаў.

Беларускае Радыё Рацыя