Тарыфная стаўка першага разраду з 1 траўня павялічыцца да Br36,4



Тарыфная стаўка першага разраду ўстаноўлена ў памеры Br36,4. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 1 красавіка 2019 года нумар 214, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Дакумент уступае ў сілу з 1 траўня 2019 года.

Раней тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, была ўсталявана Br35,5.

belta.by