Тавараабарот Беларусі з краінамі ЕЗ ў студзені-красавіку скараціўся больш як на 17%



Тавараабарот Беларусі з краінамі Еўразвяза ў студзені—красавіку 2020 года ў параўнанні з такім жа перыядам 2019 года знізіўся на 17,3% да 3 млрд 507 млн долараў, сведчаць звесткі Белстата.

Экспарт тавараў у ЕЗ скараціўся на 30,4% да 1 млрд 437,4 млн долараў, імпарт — на 4,9% да 2 млрд 69,6 млн. Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі ў студзені—красавіку 2020 года склала 632,2 млн долараў.

З агульнага аб’ёму беларускага экспарту ў студзені—красавіку гэтага года на долю краін ЕАЭС прыпадала 50,4% (у студзені—красавіку 2019-га — 42,2%), Расеі — 47,5% (39,6%), ЕЗ — 16,9% (19,7%), астатніх краін — 32,7% (38,1%). Імпарт з краін ЕАЭС склаў 48,8% агульнага аб’ёму імпарту (у студзені—красавіку 2019 года — 57%), з Расеі — 48,2% (56,6%), ЕЗ — 21% (17,5%), астатніх краін — 30,2% (25,5%).

За чатыры месяцы 2020 года зарэгістраваныя экспартна-імпартныя аперацыі са 185 краінамі. Тавары пастаўляліся на рынкі 156 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя са 162 краін.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі былі Расея (47,9% усяго тавараабароту), Украіна (7,5%), Кітай (6,6%), Польшча і Германія (па 4,1%), Літва (2%), Вялікабрытанія (1,7%), Нідэрланды (1,6%), ЗША і Турцыя (па 1,5%), Казахстан (1,4%), Італія (1,3%), Індыя (1%).

Тавараабарот з Расеяй паводле вынікаў чатырох месяцаў 2020 года склаў 8 млрд 787,4 млн долараў, што на 21,4% менш, чым за студзень—красавік 2019 года, у тым ліку экспарт — 4 млрд 32,1 млн долараў ЗША (-2,8%), імпарт — 4 млрд 755,3 млн (-32,4%).

У Вялікабрытанію экспартавана тавараў на 249,5 млн долараў (-73,2%), імпартавана з гэтай краіны — на 57,5 млн (-35,4%). Тавараабарот знізіўся на 69,9% да 307 млн долараў.

Тавараабарот з Украінай склаў 1 млрд 376,3 млн долараў (-16,8%), у тым ліку экспарт — 893,8 млн (-20,8%), імпарт — 482,5 млн (-8,1%).

У Нідэрланды экспартавана тавараў на 167,1 млн долараў (-45,3%), імпартавана з краіны — на 123 млн (-6,1%). Тавараабарот знізіўся на 33,6% да 290,2 млн долараў.

Тавараабарот з Германіяй зменшыўся на 22,8% да 745,6 млн долараў. Экспарт знізіўся да 188,9 млн (-55,9%), імпарт — вырас да 556,7 млн (+3,6%).

Экспарт у Літву знізіўся да 288,4 млн долараў (-19,7%), імпарт з гэтай дзяржавы — да 84,9 млн (-36,6%). У цэлым тавараабарот зменшыўся на 24,3% да 373,3 млн долараў.

У Кітай экспартавана тавараў на 135,2 млн долараў (-53%), імпартавана з КНР — на 1 млрд 77,7 млн (-3,7%). Тавараабарот склаў 1 млрд 212,9 млн долараў (-13,8%).

Тавараабарот з Польшчай знізіўся на 13,7% да 747,7 млн долараў. Экспарт склаў 361,5 млн долараў (-22,3%), імпарт — 386,2 млн (-3,7%).

Тавараабарот з Італіяй знізіўся на 16,4% да 233,7 млн долараў. Экспарт склаў 27,3 млн долараў (-20,1%), імпарт — 206,4 млн (-15,8%).

Экспарт у ЗША склаў 47,8 млн долараў(-26,7%), імпарт з гэтай краіны — 223,1 млн (+40%). Тавараабарот вырас на 30,1% да 270,9 млн долараў.

Тавараабарот з Францыяй склаў 137,6 млн долараў (-4%), экспарт — 27,6 млн (+24,5%), імпарт — 109,9 млн (-9,2%).

Да 2017 года тавараабарот Беларусі з Еўразвязам скарачаўся на працягу больш як трох гадоў. У 2016 годзе ў параўнанні з 2015-м ён зменшыўся на 22,3% да 11 млрд 175,7 млн долараў, у 2015 годзе зніжэнне склала 28,5% у параўнанні з 2014-м. У 2017 годзе тавараабарот вырас на 30%, у 2018-м — на 19,6% да 17 млрд 331,9 млн долараў, у 2019 годзе — знізіўся на 9% да 15 млрд 660 млн долараў.

belapan.by