Тэлефонная сувязь у Беларусі падаражэе



Кошт паслуг тэлефоннай сувязі ў Беларусі падвысіцца 1 жніўня. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства эканомікі, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Абаненцкая плата для насельніцтва вырасце на 20%.

Мінімальны штомесячны плацёж для ўладальнікаў тэлефонаў індывідуальнага карыстання складзе 14 750 рублёў замест цяперашніх 12 250 рублёў. Хвіліна мясцовых тэлефонных размоў падаражэе на 25%  – да 37,5 рублёў. Званкі па міжгорадзе будуць каштаваць на 12% больш – 81 рубель за хвіліну.

Пастановай Міністэрства эканомікі таксама павялічаны кошт паслуг электрасувязі агульнага карыстання для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Апошні раз тарыфы на тэлефонныя паслугі павышаліся 29  траўня.