Тэрмін выплаты падатку на зямлю і нерухомасць заканчваецца 15 лістапада



Тэрмін выплаты падатку на зямлю і нерухомую маёмасць заканчваецца 15 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах. ”

У сераду, 15 лістапада, заканчваецца тэрмін выплаты грамадзянамі падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці (маёмасныя плацяжы)”, – падкрэслілі ў ведамстве.

Па стане на 1 кастрычніка на ўліку ў падатковых органах знаходзіцца 2,77 млн фізічных асоб, якія з’яўляюцца плацельшчыкамі маёмасных падаткаў. „Згодна з заканадаўствам, ільготы па такіх падатках у выглядзе поўнага вызвалення ад выплаты названых плацяжоў прадастаўлены больш як 46 працэнтам ад агульнай колькасці плацельшчыкаў. З іх найбольшая колькасць прыпадае на асоб, якія маюць права на льготы ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту або па інваліднасці, а таксама тых, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці”, – расказалі ў прэс-службе.

З улікам прадастаўленых ільгот у 2017 годзе маёмасныя плацяжы прад’яўлены да выплаты 1,5 млн фізічных асоб. У 2016 годзе яны былі прад’яўлены да выплаты 1,48 млн фізічных асоб.

Правесці выплату падаткаў і арэндную плату можна ў безнаяўным парадку (у тым ліку праз плацежную сістэму АРІП) або шляхам унясення сумы падатку наяўнымі грашыма ў банк, падатковы орган, пасялковы, сельскі выканаўчы і распарадчы орган або аператару паштовай сувязі. Больш падрабязную інфармацыю грамадзяне могуць атрымаць у падатковым органе па месцы жыхарства або па месцы знаходжання аб’екта нерухомай маёмасці (зямельнага ўчастка).

belta.by