Транзіт тавараў праз Беларусь у студзені-верасні павялічыўся на 18 працэнтаў



У студзені-верасні праз Беларусь прайшло 49,5 млн т тавараў, што на 18 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

З кожным годам павялічваюцца аб’ёмы транзіту расейскіх тавараў. За дзевяць месяцаў па тэрыторыі краіны прайшло звыш 43 млн т такіх тавараў, што на 20 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

„Транзітны патэнцыял Беларусі пастаянна павялічваецца, у тым ліку і за кошт работы, накіраванай на паскарэнне правядзення мытных аперацый”, – падкрэслілі ў ведамстве.

belta.by