Тры алкагольныя кампаніі ўвайшлі ў ТОП-10 падаткаплацельшчыкаў



Берасцейская абласная інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах падвяла вынікі паступленняў у бюджэт за студзень-травень 2020 года.

Паводле інфармацыі згаданага ведамства ў дзясятку падаткаплацельшчыкаў, а гэта каля 20% унёскаў у бюджэт, увайшлі тры кампаніі па вытворчасці алкаголю. Гэта: ААТ „Берасцейскі лікёра-гарэлачны завод „Белалка”, КУВП „Манькавічы” і ААТ „Пінскі вінаробчы завод”:

– Найбольш буйны ўнёсак у бюджэт вобласці ўнёс Берасцейскі лікёра-гарэлачны завод „Белалка”. Другое месца ідзе за берасцейскай філіяй Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Белтэлекам” і Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Берасцеэнерга”. Плацяжы гэтых трох арганізацый склалі каля 11% ад бюджэта рэгіёна. З рэштай прадпрыемстваў, якія ўвайшлі ў топ-10 падаткаплацельшчыкаў, можна азнаёміцца на сайце рэгіянальнай інспекцыі па падатках і зборах.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце