Тры беларускія заводы плануюць пачаць вытворчасць сыру з белай цвіллю



Тры беларускія заводы плануюць пачаць вытворчасць сыру з белай цвіллю. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў дырэктар РУП „Інстытут мяса-малочнай прамысловасці” Аляксей Меляшчэня 1 ютага перад навукова-практычным семінарам „Інавацыйныя тэхналогіі і абсталяванне для харчовай прамысловасці”.

„На сённяшні дзень тры заводы разглядаюць магчымасць арганізацыі вытворчасці сыру з белай цвіллю тыпу „Камамбер”, рыхтуюць праектна-каштарысную дакументацыю. Спадзяёмся, што нашы распрацоўкі рэалізуюцца ўжо ў бліжэйшыя гады, і мы зможам па заслугах ацаніць майстэрства нашых сыраробаў. Гэтыя сыры будуць значна таннейшыя за імпартныя з не менш высокай якасцю”, – расказаў Аляксей Меляшчэня.

Сыр „Камамбер”, пакрыты цвіллю, мае мяккую і тлустую кансістэнцыю. Пры яго вытворчасці прымяняецца спецыяльная мікрафлора. Працягласць працэсу вытворчасці малочнага прадукту складае 20-30 сутак у залежнасці ад тэмпературных рэжымаў. Гэтаму віду сыру налічваецца больш за 200 гадоў, яго вырабляюць у асноўным у Францыі, Італіі і Германіі.

belta.by