Цэны ў прамысловасці з пачатку года выраслі на 6,9%, у будаўніцтве — на 12,2%



Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў кастрычніку 2020 года ў параўнанні з вераснем выраслі на 0,4%, са снежнем 2019 года — на 6,9%, вынікае са звестак Белстата.

На інвестыцыйныя тавары цэны павялічыліся на 0,3 і 6,3% адпаведна, на прамежкавыя тавары — на 0,5 і 8,2%, спажывецкія — на 0,4 і 3,3%.

Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 1,5% (са снежнем 2019 года — на 5,5%), у тым ліку ў раслінаводстве — на 1,4% (на 3,5%), жывёлагадоўлі — на 1,5% (на 5,9%).

У будаўніцтве ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем цэны знізіліся на 0,3%, са снежнем 2019 года — выраслі на 12,2%. Цэны на будаўніча-мантажныя работы выраслі на 0,1 і 7,6%, на машыны і абсталяванне — знізіліся на 0,5% і выраслі на 15,2%, на іншыя работы і затраты — знізіліся на 1,9% і выраслі 17,4% адпаведна.

Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем знізіліся на 0,2%, са снежнем 2019 года — выраслі на 10,7%.

Тарыфы на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў у кастрычніку ў параўнанні з вераснем 2020 года не змяніліся, са снежнем 2019 года — выраслі на 1%.

Як паведамлялася, спажывецкія цэны ў кастрычніку ў параўнанні з вераснем выраслі на 0,6%, са снежнем 2019-га — на 5,4%.

belapan.by