Ці апраўдваюць сябе холдынгі?



Былы кіраўнік “Амкадор” Васіль Шлындзікаў ацаніў ініцыятыву цяперашняга кіраўніцтва  гэтага прадпрыемства.

Кіраўнік “Амкадора” Аляксандр Шакуцін распавёў днямі, што ў новы холдынг “Амкадор-Семаш” па выпуску сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў у бліжэйшыя два гады плануецца ўкласці больш за 150 мільёнаў даляраў. Але ці будуць акупляцца ўкладзеныя сродкі?

Пра акупляльнасць зараз складана разважаць, тым больш я не ведаю пра ўсе тыя падводныя камяні, якія, відавочна, маюцца ў справе, – кажа Васіль Шлындзікаў. – Наколькі я разумею, у Шакуціна ёсць нейкія дадатковыя фінансавыя крыніцы. Дарэчы, тэму выпуска сельскагаспадарчых машын і агрэгатаў пачыналі яшчэ падчас маёй працы. Выпускалі зернесушылкі, і “Амкадор” даўно ішоў да гэтага. А ўвогуле, не бачу у стварэнні холдынга вялікіх супярэчнасцей”.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя