Ці будуецца беларускі тэрмінал у Расеі?



Пасля таго, як Літва з 1-га лютага закрыла транзіт для беларускіх калійных угнаенняў, улады сталі шукаць варыянты экспарту сыравіны, якая з’яўляецца стратэгічна важнай для бюджэту.

А ў нядаўнім інтэрв’ю расейскаму журналісту Уладзіміру Салаўёву Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускі бок будуе ўласны тэрмінал, прычым робіць гэта саматугам.

Але ўлады Ленінградскай вобласці заявілі, што тэрмінал на Балтыцы не будуецца.

Расейскае інфармацыйнае агенцтва «ПортНьюс» зрабіла запыт ва ўрад Ленінградскай вобласці аб будоўлі і вось што там адказалі: «Магчымасць будаўніцтва ў Ленвобласці партовага тэрмінала беларускімі кампаніямі абмяркоўвалася ў 2021 годзе, аднак канчатковага рашэння аб рэалізацыі праекта прынята не было. У гэтым годзе беларускі бок не звяртаўся з ініцыятывай па будаўніцтве партовых магутнасцяў», – пракаментавалі ў прэс-службе ўрада Ленвобласці.

belmarket.by

Фота: БКК

[manual_related_posts]